Надзвычайнае здарэнне з аўтобусам у Гомелі — кіроўца мусіў высадзіць пасажыраў

Пасажыраў папрасілі пакінуць салон​ / vk.com/gomelchp
Пасажыраў папрасілі пакінуць салон​ / vk.com/gomelchp

Раніцай у сераду ў Гомелі адбылося надзвычайнае здарэнне з аўтобусам МАЗ, які ідзе 44-м маршрутам. Транспартны сродак задыміўся, паведамляе паблік "ЧП Гомель"

"Кіроўца высадзіў пасажыраў. На кадрах відаць, што дым ідзе з салона грамадскага транспарту. Выклікалі МНС ці справіліся сваімі сіламі — гісторыя замоўчвае", — адзначаюць аўтары паведамлення.

Нагадаем, у чэрвені ў Санкт-Пецярбургу адбыліся адразу два НЗ з беларускімі аўтобусамі МАЗ. Яны загарэліся на маршрутах. Пасля гэтага было прынятае рашэнне адправіць МАЗы на экспертызу. Пазней віцэ-губернатар горада Кірыл Палякоў расказаў, што ўзгаранне магло адбыцца праз замену імпартных дэталяў, якія не пастаўляюцца ў выніку санкцый, на тыя, якія былі ў наяўнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі