"Нафтан" перамог, мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю, а МТЗ-РІПА прайграў

У чацвер прайшлі матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы. Беларускія клубы гулялі ў Віцебску, Мінску і Данецку.
Наваполацкі "Нафтан" атрымаў перамогу над бельгійскім "Гентам" з лікам 2:1. Прычым, на два галы Аляксандра Дзехцярова госці адказалі адным трапным ударам на апошняй хвіліне.

Мінскае "Дынама" на сваім полі згуляла ў нулявую нічыю з нарвежскім "Тромсе". Сталічны МТЗ-РІПА прайграў у Данецку мясцоваму "Металургу" з буйным лікам 0:3.

Матчы ў адказ пройдуць 23 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі