Намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім хоча вылучацца ў прэзідэнты
Кандыдатуру 51-гадовага філолага гатовая падтрымаць Рада беларускай інтэлігенцыі.
У каментары nn.by Анісім адзначыла, што самай галоўнай задачай бачыць кансалідацыю ўсіх патрыятычных сілаў і пытанне незалежнасці краіны. Удзел у прэзідэнцкіх выбарах, па яе словах, хутчэй, пытанне другаснае.
Анісім кажа, што цяпер вядзецца праца па падрыхтоўцы да склікання Кангрэсу за незалежнасць Беларусі, які мусіць адбыцца да канца года. Разам з тым яна падкрэслівае, што Таварыства беларускай мовы — гэта не палітычная арганізацыя і ніякім чынам у прэзідэнцкай кампаніі ўдзельнічаць не будзе.
Дарэчы, Алена Анісім — адна з вядоўцаў штотыднёвай праграмы "Беларуская мова" на тэлеканале АНТ.
Фота — nn.by