Намеснік міністра фінансаў: Хто не хоча працаваць, мог бы плаціць 8 млн


Нагадаем, у ліпені падатак з непрацуючых прапанаваў увесці ў Беларусі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, у нашай краіне каля 445 тысяч чалавек, якія нідзе не працуюць і "не ўносяць ніякага ўнёску ў развіццё эканомікі і пры гэтым карыстаюцца сацыяльнымі выгодамі".
 

Міністэрства фінансаў падлічыла, што дзяржава затрачвае каля васьмі мільёнаў рублёў на прадастаўленне сацыяльных паслуг у разліку на аднаго чалавека. А кожны працуючы грамадзянін забяспечвае фармаванне расходаў рэспубліканскага бюджэту ў памеры 12,5 млн рублёў на год.


Намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч у інтэрв'ю парталу tut.by кажа, што ёсць два шляхі. Першы — чалавек, які не хоча працаваць і не робіць унёскі ў пенсійны фонд, будзе аплачваць наведванне лекара, цалкам плаціць за адукацыю, за камунальныя паслугі. Другі шлях — для такога беларуса можна ўстанавіць гадавы ўнёсак на аплату сацыяльных паслугаў бюджэтнага сектара ў памеры 8 мільёнаў рублёў. Гэтая кампенсацыя можа быць і ў форме падатку.


"Не працуеш, не хочаш працаваць, але можаш, значыць, заплаці 8 мільёнаў рублёў, не займайся супрацьпраўнай дзейнасцю, не займайся незарэгістраванай дзейнасцю, і дзяржава не будзе прад'яўляць да цябе прэтэнзій", — цытуе Ермаловіча tut.by.



Фота — tut.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі