Намеснік міністра фінансаў РФ: Масква не дасць Мінску субсідыю на газ

Намеснік міністра фінансаў РФ: Масква не дасць Мінску субсідыю на газ

Інфармацыя, быццам Расія гатовая даць Беларусі субсідыі на пастаўку газу у выпадку выплаты пазык, непраўдзівая. Пра гэта заявіў 25 кастрычніка намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Сторчак, перадае fapnews.ru.

Намеснік міністра адзначыў, што субсідыя замежнай дзяржаве выдавацца не можа. На яго думку, нармальны чалавек у здаровым розуме такое сказаць не мог.

Раней расійскія СМІ павеадмлялі, быццам афіцыйная Масква можа прафінансаваць пастаўкі газу ў Беларусь. Паведамлялася, гэта можа быць субсідыя або нават бязвыплатны крэдыт. Галоўнай умовай называлася выплата пазык за газ.

Раней паведамлялася, што Беларусь пагадзілася выплаціць 281 млн долараў да 20 кастрычніка. Аднак, як даведалася Еўрарадыё, грошы не пералічаныя яшчэ і 25 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі