Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў перайшоў у нямецкі клуб другой лігі
Нападаючы зборнай Беларусі і барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў перайшоў у клуб другой бундэслігі "Фрайбург" і ўжо далучыўся да сваёй новай каманды на трэніровачным зборы ў Іспаніі, паведамляе Sportbox.ru.
"Фрайбург", які ідзе трэцім у турнірнай табліцы другога па рангу дывізіёна нямецкага футбола, узяў лепшага бамбардзіра чэмпіянату Беларусі-2008 у арэнду на паўгода з правам наступнага выкупу. Раней паведамлялася, што цікавасць да Радзівонава выказваюць "Нюрнберг", "Баварыя" і "Сцяўа".