“Нармандская чацвёрка” можа сабрацца на наступным тыдні
Гэта дазволіць пракантраляваць выкананне мінскіх дамоўленасцяў.
“Нармандская чацвёрка” можа сабрацца на наступным тыдні, калі гэтага запатрабуе рэалізацыя мінскіх пагадненняў. Пра гэта паведаміў па выніках саміту ЕС у Бруселі прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд.
У прыватнасці, Аданд адзначыў, што калі прызначанае на нядзелю перамір’е набудзе моц, на наступным тыдні павінна адбыцца абмеркаванне па тэлефоне ў фармаце “нармандскай чацвёркі”. Гэта дазволіць вызначыць, ці выконваюцца дамоўленасці.
Французскі прэзідэнт таксама паведаміў, што ў выпадку неабходнасці ў наступныя тыдні будзе праведзеная асабістая сустрэча лідараў краін “нармандскай чацвёркі”, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.
12 лютага ў Мінску адбылася сустрэча прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, канцлера Германіі Ангелы Меркель, расійскага лідара Уладзіміра Пуціна і ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Лідары краін “нармандскай чацвёркі” 16 гадзін абмяркоўвалі крызіс ва Украіне. Асноўныя вынікі падпісанага мемарандуму: спыненне агню з 15 лютага, адвод цяжкай тэхнікі, абмен палоннымі.
Фота: AFP