"Народнае апалчэнне" можа налічваць 100-150 тысяч чалавек

Беларускае "апалчэнне" / rodniva.by
Беларускае "апалчэнне" / rodniva.by

У "народнае апалчэнне" могуць увайсці 100-150 тысяч чалавек. Такую лічбу назваў міністр абароны Віктар Хрэнін.

"У нас дастаткова мабілізацыйнага рэсурсу, які знаходзіцца на ўліку ў нашых ваенных камісарыятах. Мы правялі праверку і бачым, што яны не ўсе будуць задзейнічаныя па мабілізацыйным плане. Гэта перш за ўсё тыя людзі, якія ўжо навучаны і ўмеюць валодаць зброяй. Але мы не выключаем, што добраахвотнікамі могуць стаць і тыя людзі, якія не прайшлі вайсковую падрыхтоўку, у тым ліку і жанчыны",перадае БЕЛТА ягоныя словы.

У законапраекце пра "народнае апалчэнне" падугледжваецца, што добраахвотнікі будуць размяшчацца па месцы жыхарства і выконваць свае працоўныя функцыі. Наймальнік будзе мець права вызваляць іх ад працы з захаваннем заробку і працоўнага месца. Таксама яны атрымаюць сацыяльныя гарантыі, якія распаўсюджваюцца на вайскоўцаў па мабілізацыі, заявіў Хрэнін.

Спісы ў "народнае апалчэнне" будуць складаць ужо цяпер. Для добраахвотнікаў будуць ладзіць курсы падрыхтоўкі.

Як распавядала Еўрарадыё, праект закона "Аб народным апалчэнні" разглядалі на нарадзе ў Лукашэнкі 20 лютага.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі