Нарвежскія біятланісты выйгралі першую гонку сезону ў Кубку свету

Нарвежскія біятланісты выйгралі першую гонку сезону ў Кубку свету

У шведскім Эстэрсундзе стартаваў Кубак свету па біятлоне. Першымі спаборніцтвамі стала гонка ў адзіночнай змяшанай эстафеце. У суперміксце перамагла нарвежская каманда ў складзе Каі-Веен Нікалайсен і Ларса Хелге Біркеланда.

Другое месца занялі канадскія біятланісты Разанна Кроўфард і Натан Сміт, на трэцім — немцы Марэн Хамершміт і Даніэль Бем.

Беларусы Надзея Пісарава і Юрый Лядаў занялі 19-е месца. Нашы спартоўцы выкарысталі 16 дадатковых патронаў і атрымалі адзін штрафны круг.

Французы Мары Даран Абер і Сімон Фуркад, якія трымалі лідарства на працягу гонкі, былі дыскваліфікаваныя за памылку.

На фота БЕЛТА — Кая-Вейен Нікалайсен і Ларс Хелге Біркеланд

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі