NASA рыхтуецца да сустрэчы двухкіламетровага астэроіда
Ён мае назву 1998 QE2. Першага чэрвеня касмічнае цела памерам у 2,7 км праляціць на адлегласці 5,8 млн кіламетраў ад Зямлі (у 15 разоў далей за арбіту Месяца).
Як паведамляе РІА "Новости", спецыялісты NASA спадзяюцца правесці радарнае зандаванне астэроіда, каб атрымаць звесткі пра яго паверхню, форму, арбіту. А таксама пра тое, чаго можна чакаць ад яго ў будучыні.
Астэроід 1998 QE2 адкрылі ў жніўні 1998 года. Цяперашняе яго збліжэнне з нашай планетай самае цеснае за 200 гадоў.
Фота — NASA