Наша Ніва: у Мінску затрымалі каля 40 архітэктараў
Мінск
У Мінску затрымалі каля 40 архітэктараў, піша "Наша Ніва" са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Мяркуецца, што затрыманні пачаліся яшчэ на мінулым тыдні. Разам з архітэктарамі затрымлівалі і членаў іхніх сем’яў — агулам да 70 чалавек.
Журналісты здолелі пацвердзіць імёны пяці затрыманых архітэктараў. Вядома, што аднаго з іх затрымалі пасля вяртання з-за мяжы. Дакладныя прычыны затрыманняў невядомыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.