"Наша Ніва": загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Украіну
Сярод замежнікаў, якія ваююць за Украіну, беларусы — адна з самых шматлікіх груп / bbc.com
Загінуў беларус, які бараніў Украіну ад расійскай агрэсіі, паведамляе "Наша Ніва". Вядома, што гэта баец аднаго з беларускіх падраздзяленняў ва Украіне. Абставіны яго смерці і асобу выданне абяцае назваць пазней.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну загінула не менш за 21 беларуса, якія ваявалі на баку Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.