NАТО рыхтуецца да надзвычайных сітуацый падчас мінскага чэмпіянату
Штабныя вучэнні па падрыхтоўцы чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску адбыліся ў штаб-кватэры NАТО ў Брусэлі.
Як адзначае interfax.by, у штабных вучэннях удзельнічалі эксперты дзяржаў–сяброў NАТО, краін Савета Еўраатлантычнага партнёрства, а таксама Міжнароднага сакратарыята NАТО. У іх адпрацоўваліся магчымыя варыянты рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, якія могуць з'явіцца падчас буйных спартовых і масавых мерапрыемстваў.
Ад Беларусі ў мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя, куды ўваходзілі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрствы замежных спраў, Міністэрства аховы здароўя.
Таксама беларуская дэлегацыя абмеркавала з прадстаўнікамі Міжнароднага сакратарыята NАТО пытанні практычнага ўзаемадзеяння ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у 2014 годзе.
Фота — iranreview.org