Навагрудскі суд можа пакараць Юрыя Казака вялізным штрафам
8 мільёнаў рублёў штрафу запатрабаваў для навагрудскага антыкамуніста, сябра аргкамітэту БХД Юрыя Казака пракурор. Нагадаем, крымінальную справу супраць Казака завялі за акт здзейснены хлопцам у ноч 7 лістапада. Тады Казак абліў зялёнай фарбай помнік Леніна на цэнтральнай плошчы Навагрудка. Юрый Казак зазначыў на судзе, што не збіраўся разбурыць помнік, а проста хацеў прыцягнуць увагу да злачынстваў, здзейсненых бальшавікамі, паведамляе "Наша ніва".
Суд над Казаком праходзіў 29-30 снежня. Сёння на працэсе прысутнічала 25 чалавек. Сярод іх — Павел Севярынец, Наста Палажанка, Вячаслаў Сіўчык. Прысуд будзе вынесены 11 студзеня.
Суд над Казаком праходзіў 29-30 снежня. Сёння на працэсе прысутнічала 25 чалавек. Сярод іх — Павел Севярынец, Наста Палажанка, Вячаслаў Сіўчык. Прысуд будзе вынесены 11 студзеня.