Навошта правацэнтрысты ідуць на парламенцкія выбары?
Пра свой намер браць удзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і выставіць 90 кандыдатаў заявілі лідары правацэнтрысцкай кааліцыі. Праўда, удакладніўшы, што для іх парламенцкія выбары – толькі этап падрыхтоўкі да выбараў прэзідэнцкіх 2020 года. І магчымасць бясплатна ладзіць вулічныя акцыі.
Якія асноўныя мэты ўдзелу ў парламенцкіх выбарах правацэнтрысцкай кааліцыі? Ці хопіць у яе рэсурсаў і сіл, каб зладзіць годную выбарчую кампанію для сваіх кандыдатаў у дэпутаты? Ці будуць правацэнтрысты шукаць магчымасці аб’яднання з іншымі дэмакратычнымі сіламі ў больш шырокую кааліцыю? Ці здольная кааліцыя не толькі вылучыць сваіх кандыдатаў на выбарах, але і зладзіць сур’ёзную кампанію назірання?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі.