Навучальны працэс не парушаны — у Мінадукацыі пракаментавалі студэнцкія пратэсты
Акцыя пратэсту ля галоўнага корпуса БДМУ
Студэнты на занятках, навучальны працэс не парушаны, усё ў звычайным рэжыме, заявіла прэс-сакратар беларускага Мінадукацыі Людміла Высоцкая.
"Нейкія кропкавыя выступы па ВНУ ёсць. Кропкавыя — гэта не масавыя", — заявіла Высоцкая РІА "Новости".
З раніцы ў шэрагу сталічных ВНУ частка студэнтаў не прыступіла да заняткаў, а далучылася да агульнанацыянальнага страйку. У галоўным корпусе БДУ студэнты зладзілі сядзячую забастоўку. На акцыю выйшлі студэнты БДУІР, МДЛУ, медуніверсітэта і ўніверсітэта культуры. Пазней з'явілася інфармацыя, што сілавікі разагналі адну з калон мінскіх студэнтаў на праспекце Незалежнасці ў раёне БНТУ. Ёсць затрыманыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.