Навукоўцы стварылі робатаў, здольных да эвалюцыі (відэа)

Навукоўцы Швейцарскай вышэйшай тэхналагічнай школы Цюрыха і Кембрыджскага ўніверсітэта стварылі робата, які можа ствараць іншых робатаў, паляпшаць іх і вучыцца на сваіх памылках.

Унікальная распрацоўка ўключае ў сябе “механічную маці” ў выглядзе адмысловага маніпулятара, які перамяшчае i складае кубікі з невялікімі маторчыкамі ўнутры. Пры злучэнні кубікі ўтвараюць “робатаў-дзяцей”, здольных толькі да маруднага руху па роўнай гарызантальнай паверхні.

Падчас выпрабаванняў “механічная маці” ўносіла ў канструкцыю маленькіх кубікаў адвольныя змены, тым самым капіюючы генетычную мутацыю жывых арганізмаў. Пасля гэтага маніпулятар адбіраў тых “робатаў-дзяцей”, якія перамяшчаліся хутчэй і лепш астатніх. Паступова былі адабраны самыя перспектыўныя рашэнні. Атрымалася, што пасля дзесяці пакаленняў робатаў-дзяцей, іх хуткасць павялічылася з 2,8 да 6,7 см/с.

Дадзены вынік дае надзею вучэнняў на тое, што такі метад стане асновай для распрацоўкі думаючых робатаў, якія змогуць больш самастойна развівацца ў лепшы бок, паведамляе сайт vistanews.

Фота: goodfon.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі