Найлепшы вынік беларусаў у спрынце на Кубку свету па біятлоне - 33-е месца

У пятніцу беларускія біятланісты няўдала выступілі ў спрынце на 10 кіламетраў на этапе Кубку свету ў Італіі. Найлепшы вынік - 33-е месца - паказаў Сяргей Саладоўнікаў. На двух агнявых рубяжах наш спартсмен не зрабіў ніводнага промаху, але прайграў нарвежцу Эмілу-Хэгле Свэндсану, які заваяваў першае месца, паўтары хвіліны.
Сяргей Новікаў фінішыраваў на 46-й пазіцыі (у яго 2 промахі на агнявых рубяжах), Яўген Абраменка - на 48-й (1), Рустам Валіулін - на 70-й (4!), Аляксандр Сыман - на 74-й (3). Агулам стартавалі 113 удзельнікаў.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі