Назіральніцу на выбарах 2020 года арыштавалі паўторна
Назіральніцу з Бярозаўкі асудзілі паўторна, ілюстрацыйнае фота
Яшчэ адзін прысуд вынеслі жыхарцы Бярозаўкі і назіральніцы на выбарах у 2020 годзе Гражыне Гетка, піша тэлеграм-канал "Затрыманні, суды ў Лідзе".
Жанчыну асудзілі на 10 сутак. У чым яе вінавацілі і па якім артыкуле праходзіў суд — невядома.
Пра затрыманне актывісткі стала вядома 21 лютага. Першы раз суд арыштаваў яе на 15 сутак.
У 2020 годзе Гетка была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах. У верасні 2023-га яе судзілі па абвінавачанні ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў і прызначылі штраф у 30 базавых велічыняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.