Названы найлепшы футбаліст Беларусі 2021 года
9 снежня ў Мінску на цырымоніі "Зорны мяч-2021" названы найлепшы футбаліст Беларусі. Ім стаў паўабаронца Андрэй Салавей, які правёў сезон у "Гомелі". Салаўю 26 гадоў. Раней ён гуляў у Слоніме, Жодзіне і Брэсце.
Найлепшым трэнерам прызнаны Іван Біёнчык, які працаваў у тым жа "Гомелі", але ў наступным сезоне ўжо будзе трэніраваць салігорскі "Шахцёр".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.