Не прайграць КДБ: хто ці што стаіць за тэорыяй “змовы ліцвіністаў” — эфір

Віціс Юрконіс / фота з архіва

Віціс Юрконіс / фота з архіва

Літва закрыла яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — “Райгардас” і “Лаварышкі”. А тысячы беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Літве, пройдуць дадатковую праверку адпаведных службаў. Але гэта толькі вяршыня айсберга складанасцяў, якія апошнім часам пачаліся ў літоўска-беларускіх адносінах. І гаворка цяпер нават не пра нейкі напалову міфічны “ліцвінізм”, якога напалохаліся літоўцы. Паведамленні з пагрозамі, якія атрымліваюць грамадзяне Літвы нібыта ад беларусаў, званкі беларусам нібыта з Дэпартаменты міграцыі з пагрозамі аб дэпартацыі… Такое адчуванне, што не абышлося без нейкага трэцяга боку.

Ці сапраўды літоўскае грамадства адчувае пагрозу з боку беларусаў, якія абралі Літву другім домам, і пры чым тут КДБ з ФСБ? Ці існуе падзел беларусаў на лукашыстаў і праціўнікаў рэжыму ў разуменні як літоўскіх палітыкаў ды экспертаў, так і шараговых грамадзян? Як пазбегнуць эскалацыі напружанасці і ці можна проста не заўважаць асобных радыкалаў з іх антыбеларускімі выказваннямі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, прадстаўнік Freedom House ў Літве, палітолаг Віціс Юрконіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі