Недзяржаўная газета "Новы час" атрымала прэмію нямецкага фонда "Цайт"
Прэмію нямецкага фонда "Цайт" атрымала беларуская недзяржаўная газета "Новы час". Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася ў сталіцы Нарвегіі Осла ў Нобелеўскім інстытуце.
Як адзначае БелаПАН, прэмія фонда "Цайт" з'яўляецца штогадовай, яна прысуджаецца па выніках конкурса сярод журналістаў і СМІ Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі і рэспублік Паўночнага Каўказа, якія ў сваёй працы выступаюць за свабоду слова і ліберальную грамадзянскую супольнасць.