Некарэктны загаловак на перадрук з Еўрарадыё выклікаў скандал
Еўрарадыё прыносіць прабачэнні галоўнаму трэнеру зборнай Беларусі па хакеі Міхаілу Захараву за сваіх калег-журналістаў з інтэрнэт-сайта “Хартыя ‘97”, якія, перадрукаваўшы наш матэрыял, вырвалі фразу з кантэксту і ў загалоўку (Захаров: Наумов владеет 51% акций минского "Динамо") сказілі сутнасць выказвання.
У інтэрв’ю нашаму журналісту, якое перадрукавалі і шэраг іншых выданняў, трэнер выказаў меркаванне, што няправільна, калі Федэрацыя хакея на чале з Уладзімірам Навумавым мае 51% акцый мінскага “Дынама”. У падтрымку сваіх слоў Захараў прыводзіць прыклад: “Не можа ж канадская Федэрацыя хакея мець ва ўласнасці 51% ад “Дэтройта!”.
Захараў: “Ведаеце, у мяне аніякіх праблем з Навумавым увогуле няма. Калі размова ідзе пра хакей – я заўжды кажу праўду. Гэта ўсе ведаюць. Папросту не можа адзін чалавек адначасова кіраваць Федэрацыяй хакея і мець 51% ад мінскага “Дынама”. Не можа ж канадская Федэрацыя хакея мець ва ўласнасці 51% ад “Дэтройта!” Вось пра гэта я гавару заўжды. Таму і праблемы. Заўтра Навумаў сыдзе і замест яго прыйдзе які-небудзь Пятроў. І што — адразу ж ён узначальвае мінскае “Дынама?” На развіццё хакея гэта не ідзе. Але ў мяне з Навумавым вельмі прадуктыўныя адносіны, насамрэч”.
З кантэксту адназначна вынікае, што гаворка ідзе не ўласна пра Ўладзіміра Навумава, як звычайнага чалавека, а як пра кіраўніка Федэрацыі, якой і належыць кантрольны пакет акцый. “Заўтра Навумаў сыдзе і замест яго прыйдзе які-небудзь Пятроў”. І што — адразу ж ён узначальвае мінскае “Дынама?”, — кажа трэнер. Дарэчы, інфармацыя пра акцыянераў клуба адкрытая. 51% акцый належыць Федэрацыі хакея, 44% — у Гарадзейскага цукровага камбіната, 5% — у БФСТ “Дынама”.
Яшчэ раз прыносім прабачэнні Міхаілу Захараву і зычым яму перамог!