Некаторыя кавярні Мінска спалохаліся забароны прадаваць піва на вуліцы
Еўрапейскае радыё высветліла, што піва ў Мінску на летніх пляцоўках піць можна, а ў некаторых месцах - нават і не толькі піва. У свой час мэр сталіцы Міхал Паўлаў пагражаў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях. Пасля доўгіх дэбатаў у грамадстве мінчукі усё ж такі могуць выпіць піва ці што-небудзь іншае на летніх пляцоўках.
Іншая справа, што некаторыя кавярні былі так напалоханы магчымай забаронай, што загадзя адмовіліся ад алкаголю на вулічнай частцы сваіх устаноў.
У папулярнай кавярні “Лондан” па-свойму ўспрынялі прапанову спадара Паўлава. Яны проста вырашылі не дазваляць ужываць піва. Гаворыць бармэн Сяргей:
“Не, піва нельга піць на вуліцы. Як “з чым звязана”? З пастановай гарадскіх уладаў. Да мяне гэту інфармацыю давялі на працягу гэтага месяца”.
Вядомы рэстаран хуткага харчавання “Экспрэс-Крыніца” вырашыў праблему з магчымай забаронай продажу піва на вуліцы даволі цікавым спосабам. Яны проста “на ўсялякі выпадак” абыйшлі закон. Так, сталы на пляцоўцы перад рэстаранам лічацца працягам зоны абслугоўвання. Працягвае адміністратар Таццяна:
“Нашыя сталы на вуліцы – гэта працяг зоны абслугоўвання. Піва там можна піць. Можна прыйсці ў рэстаран, замовіць усё, што пажадаеце, і выйсці з гэтай прадукцыяй на вуліцу”.
Па афіцыйнае тлумачэнне “Еўрапейскае радыё” звярнулася да Аляксандра Лукашэвіча, начальніка аддзела гандлю і паслуг Мінгарвыканкаму:
“На вясенне-летні перыяд, пасля ўзгаднення з камітэтам архітэктуры і раённымі выканкамамі, прынята рашэнне. Згодна з ім, у горадзе працуюць так званыя вынасныя аб’екты рознічнага гандлю. Размешчаны яны ў пяціметровай зоне ад стацыянарнага гандлю. На гэты вясенне-летні перыяд некаторым прадпрыемствам дазваляецца гандаль півам”.
Спадар Лукашэвіч гаворыць праўду. Сапраўды, толькі некаторыя ўстановы маюць права прадаваць алкаголь на вуліцах. Для прыкладу Еўрарадыё ўзяло два папулярныя месцы па вуліцы Нямізе: рэстаран “Vogle Matta” і адкрытую пляцоўку на другім паверсе гандлёвага дома “На Нямізе”. Як нам патлумачыла галоўны бухгалтэр “Vogle Matta” Наталля Кучынская, Мінгарвыканкам дазволіў усім прадпрыемствам з вынасным гандлем прадаваць толькі піва:
“Піва можна на вуліцы папіць – гэта нам выканкам дазволіў. Моцныя алкагольныя напоі нельга. Гэта не нашае жаданне – гэта адміністрацыя горада не дазваляе. Гэта адбылося, калі ўсе кропкі атрымлівалі дазвол на летнія кавярні, то выканкам усім забараніў гандаль алкаголем на вуліцы, акрамя піва”.
Амаль насупраць знаходзіцца гандлёвы дом “На Нямізе”. Сярод мінчукоў вельмі папулярны другі паверх, дзе на адкрытай пляцоўцы размяшчаюцца адразу некалькі кропак вынаснога гандлю. Як паведаміў Еўрарадыё Ўладзімір Ранко, намеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю ГД “На Нямізе”, вулічныя кавярні на другім паверсе атрымалі дазвол на продаж не толькі піва, але і гарэлкі:
“У нас можна набыць і піва, і гарэлку. Гэта значыць, што мы маем ліцэнзію на права продажу алкагольных напояў на разліў на вуліцы. Дазвол трэба атрымліваець кожны месяц, а ліцэнзію – адзін раз на адкрыццё кропкі”.
Хвалявацца мінчукам няма чаго. Піва мы здолеем папіць паўсюль, дзе толькі ёсць вынасныя столікі. А калі зайсці і ў дзяржаўныя кавярні, то можна будзе пакаштаваць і не толькі піва. Закон для ўсіх адзін. Толькі кожны ўладар кавярні, без розніцы – дзяржава ці прадпрымальнік, успрымаюць яго па-свойму.
Фота — photo.bymedia.net