Немец не паверыў, што Марадона працуе ў Беларусі, і не выйграў мільён еўра
Немец не паверыў, што знакаміты аргентынец Дыега Марадона працуе старшынёй праўлення ФК "Дынама-Брэст", і не выйграў мільён еўра. Адбылося гэта падчас тэлешоу "Хто хоча стаць мільянерам?" на адным з нямецкіх тэлеканалаў. Пытанне гучала так: "Хто быў прадстаўлены летам у якасці новага кіраўніка беларускага футбольнага клуба "Дынама"?". Варыянтаў адказу было чатыры: Пеле, Марадона, Бекенбаўэр і Плаціні. Мужчына выбраў Мішэля Плаціні і прайграў, інфармуе сайт govoritmoskva.ru.
Дарэчы, на мінулым тыдні Дыега Марадона павіншаваў праз Instagram Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння і паабяцаў нарэшце выйсці на працу г. зн. нарэшце прыехаць у Беларусь. Старшынёй праўлення ФК "Дынама-Брэст" ён стаў у траўні, але ў горад над Бугам заязджаў толькі аднойчы, у ліпені.