Немец загінуў ад апарата па продажы прэзерватываў
У горадзе Шопінген на захадзе Нямеччыны на Раство, 25 снежня, пры выбуху аўтамата па продажы презерватываў ахвярай стаў 29-гадовы немец.
Як паведамляе BBC, мужчына ў кампаніі двух таварышаў спрабаваў абрабаваць апарат, узарваўшы яго. Падчас гэтага з апарата вылецеў металічны прадмет і трапіў яму ў галаву. Падзельнікі даставілі параненага ў лякарню, сказаўшы, што той зваліўся з лесвіцы. Дактарам гэтая версія падалася сумнеўнай. А неўзабаве паліцыянты высветлілі сапраўдныя акалічнасці падзеі.
Лекары не здолелі дапамагчы пацярпеламу: у лякарні ён памёр ад атрыманага ранення.
Пракуратура не стала выстаўляць абвінавачванняў двум супольнікам загінулага. Іх адпусцілі на волю. Але следства працягваецца.
Фота: Kreispolizeibehrde Borken