Newsweek: украінскі самалёт быў выпадкова збіты іранскай ракетай
Амерыканскі часопіс Newsweek піша, што Boeing-737 Міжнароднай авіякампаніі Украіны, які 8 студзеня пацярпеў катастрофу пад Тэгеранам (пры гэтым загінулі 176 чалавек), быў выпадкова збіты Іранам. Выданне спасылаецца на свае крыніцы ў Пентагоне (а таксама ў разведслужбах ЗША і Ірака), дзе схіляюцца да такой версіі. Мяркуецца, што ў самалёт трапіла ракета, выпушчаная з створанага яшчэ ў Савецкім Саюзе зенітна-ракетнага комплексу "Тор".
Раней у інтэрнэце з'явіўся здымак галоўкі ракеты, якую нібыта знайшлі на месцы авіякатастрофы Boeing-737. Расследвальніцкая сетка Bellingcat заявіла, што правярае версію пра ракету з "Тора".
Ва Украіне эксперты разглядаюць чатыры версіі авіякатастрофы: сутыкненне з беспілотнікам (ці іншым лятаючым аб'ектам), разбурэнне і выбух рухавіка па тэхнічных прычынах, выбух унутры самалёта ў выніку тэракту і патрапленне ў самалёт ракеты. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не верыць у тэхнічныя прычыны, якія прывялі да катастрофы.
NEW: Iranian missile system shot down Ukraine flight, probably by mistake, sources say https://t.co/DGkLrhta56
— Newsweek (@Newsweek) 9 января 2020 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
Trump on plane that crashed in Iran: "I have my suspicions ... it was flying in a pretty rough neighborhood. Some people say it was mechanical. I don't even think that's a question, personally." pic.twitter.com/2TNJosBPRi
— Aaron Rupar (@atrupar) 9 января 2020 г.