Незалежныя Украіна і Беларусь важныя для незалежнай Польшчы — Анджэй Дуда

Анджэй Дуда / prezydent.pl

Анджэй Дуда / prezydent.pl

Незалежныя Украіна і Беларусь важныя для незалежнай Польшчы. Пра гэта прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў у сваім выступе 15 жніўня на парадзе з нагоды Дня польскага войска.

"Незалежная Украіна, а таксама незалежная Беларусь надзвычай важныя для незалежнай Польшчы. Для бяспекі нашых межаў. А мы, палякі, заўсёды ставімся да нашых межаў як да святыні", — падкрэсліў польскі прэзідэнт.

Ён дадаў, што абарона ўсходняй мяжы, якая з'яўляецца мяжой Еўрасаюза і NATO, "сёння з'яўляецца ключавым элементам нацыянальных інтарэсаў Польшчы".

У сваім выступе Дуда нагадаў пра гібрыдныя атакі мігрантаў на мяжы, якім дапамагаюць беларускія ўлады з 2021 года. Ён падзякаваў вайскоўцам за абарону польскіх межаў і папярэдзіў, што такія атакі будуць працягвацца. Да гэтага трэба быць падрыхтаваным і не паддавацца на правакацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі