Незвычайная з’ява: 4 дні ў калодзежы быў кіпень
Пакуль вясной у сталіцы вядуцца рамонтныя работы
сістэмы водазабеспячэння і некаторыя мінчукі пакутуюць без гарачай вады, жыхар
вёскі Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна Аляксандр Манюк дастае са свайго калодзежа
кіпень.
Раніцай 10 сакавіка ён знайшоў у сваім калодзежы гарачую ваду.
Аляксандр Манюк: “Ну, раніцай устаў. Стаў даставаць вядро, адкрыў накрыўку — пара павярнула, як з коміна дым. Выцягнуў — цёплая вада. Да суседкі прыйшоў па ваду. Яна кажа: “Ёсць свой калодзеж”. Так вось, смехам.
Я кажу: “Ёсць, дык гарачая вада”. Яна пайшла паглядзела — праўда. Мая чыстая вада была, як цёплая. Я гэтай вадой посуд мыў на дварэ, праў. Чатыры дні пабыла і астыла”.
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў вызначыла, што тэмпература вады там была 50-60 градусаў. Аднак знайсці прычыну такой анамаліі не ўдалося дагэтуль.
Гаворыць намеснік гендырэктара Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Белгеалогія” Яраслаў Грыбік, які выязджаў на месца:
“Знешніх тэхнагенных крыніц як быццам бы не бачна для таго, каб змяніць тэмпературу на гэтай глыбіні. Таму думаем, што гэта хутчэй за ўсё звязана з пэўнымі глыбіннымі праявамі.
Пасля атрымання аналізаў мы, магчыма, зробім геафізічныя здымкі, для таго каб даведацца, ці ёсць там нейкія глыбінныя разломы, якія не выяўляюцца на паверхні, а толькі па дадзеных геафізічных вымярэнняў.
Гэта можа быць радонаметрыя. Газ радон ідзе з недраў зямлі. Геліевыя здымкі ці нейкія іншыя электра-разведкі”.
Аляксандр Манюк выкапаў студню глыбінёй 10 метраў сам 40 гадоў таму. Вады там — на тры метры. Увесь гэты час яна была халодная. Навокал няма ніякіх гейзераў і гарачых крыніцаў.
Вёска Зацітава Слабада знаходзіцца на правым беразе Свіслачы. Адзіная тамтэйшая крыніца ўпадае ў раку і мае тэмпературу 6 градусаў. Для Беларусі кіпень у калодзежах — з’ява не характэрная. Хаця і такое здаралася.
Гаворыць галоўны навуковы супрацоўнік Гомельскага дзяржаўнага універсітэта, геолаг-геафізік Адам Пінчук:
“За праўдзівасць я не магу ручацца, аднак у літаратуры фігуруе факт, што ў раёне Касцюкоўкі ў калодзежы была знойдзеная вада, больш цёплая, чым павінна быць.
Цяпер на ўсім зямным шары ідзе працэс павелічэння тэктанічнай актыўнасці: частыя землятрусы, цунамі. Магчыма, і да нас дакатваюцца гэтыя хвалі напружанасці, якія і выціскаюць ваду.
Напрыклад, у Палессі больш напружаны геатэрмічны раён. Гэта Прыпяцкі прагіб. Тут на глыбіні 5 кіламетраў (гэта раён Светлагорску, Парычаў, Баршчэўкі, Рэчыцы) тэмпература можа дасягаць 100-150 градусаў. Яна такая і ёсць.
Таму ўся вада, што выціснецца вышэй, будзе цёплая. Можна яе і гарачай назваць — градусаў 50, 40”.
Гарачая вада, якая выходзіць на паверхню зямлі, — не шкодная для здароўя. Аднак ужываць яе ў неабмежаваных колькасцях спецыялісты не рэкамендуюць.
Вядома, атрутных рэчываў яна не ўтрымлівае, аднак можа быць вельмі салёнай ці мець у сабе такія рэчывы, што пры вялікай колькасці могуць негатыўна адбіцца на здароўі чалавека.
Гаспадарка ў Аляксандра Манюка з Зацітавай Слабады невялікая — адзін конь. Таму паіў гаспадар жывёлу вадой з суседскага калодзежа. Сам браў ваду з крыніцы. Цяпер тэмпература вады ў калодзежы пайшла на спад.
Смакавыя якасці і знешні выгляд — звычайныя. Таму спадар Аляксандр можа, не баючыся, піць ваду з уласнавыкапанага калодзежа. На жаль, лазню з гарачай калодзежнай вады ён так і не паспеў зрабіць.
Фота photosight.ru