Нікалас Мадура прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

Нікалас Мадура прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

З афіцыйным візітам у Беларусь прыбыў прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, паведамляе БЕЛТА. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" яго сустракаў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

5 кастрычніка у Мадуры пройдуць афіцыйныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці. Лідары дзвюх краін сустрэнуцца як у фармаце "сам-насам", так і ў пашыраным складзе з удзелам чальцоў дэлегацый.

Таксама сёння Мадура паўдзельнічае ў цырымоніі адкрыцця ў Мінску помніка нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі