ННВ: Віцебская настаўніца папрасіла бацькоў вучняў падпісацца за Лукашэнку
Віцебская настаўніца звярнулася да бацькоў сваіх вучняў, каб сабраць подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі. Жанчына паведаміла, што ёй даручана сабраць каля 300 подпісаў, пішуць "Народныя навіны Вцебска".
Настаўніца малодшых класаў напісала зварот у бацькоўскім чаце. Бацькі першаклашак перадалі скрыншот журналістам.
Задачу сабраць 300 подпісаў настаўніца ацаніла як "крайне цяжкую ў сённяшніх умовах". Верагодна, маецца на ўвазе пандэмія каранавіруса. Таму яна папрасіла бацькоў паставіцца з разуменнем і дапамагчы: прыйсці з пашпартам і паставіць подпіс з вылучэнне Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты. Таксама яна папрасіла, каб бацькі парэкамендавалі блізкім і знаёмым падтрымаць яе.
Сабраць тры сотні подпісаў настаўніцы неабходна да 19 чэрвеня.
Раней Лукашэнка заяўляў, што за яго ўжо сабрана каля 200 тысяч подпісаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.