Новае радовішча нафты знайшлі на поўдні Гомельскай вобласці
Яно знаходзіцца ў Хойніцкім раёне на глыбіні каля 4240 метраў.
Паводле першапачатковых ацэнак, за суткі там можна здабываць амаль 30 тон нафты.
Дарэчы, у нашай краіне ў распрацоўцы знаходзяцца больш за 60 радовішчаў нафты. Для здабычы "чорнага золата" на сённяшні дзень выкарыстоўваюцца 700 свідравін, інфармуе БЕЛТА.
Фота — ria.ru