Нованароджанае немаўля знайшлі міліцыянеры з ліхтарыкамі
Пяцёра міліцыянтаў з ліхтарыкамі шукалі сярод начы нованароджанае немаўля ў адным з прыватных дамоў Магілёва. Паведамленне пра тое, дзе неабходна шукаць дзіця паступіла а 3-й гадзіне ў Кастрычніцкі РАУС з Магілёўскай цэнтральнай бальніцы.
22-гадовую дзяўчыну ў аддзяленне кансерватыўнай гінекалогіі прывезла “хуткая дапамога”. Яе парадзіха выклікала сама. Але не для нованароджанага сына, а толькі для сябе. У больніцы яна сцвярджала, што ў яе на чацвёртым месяцы цяжарнасці здарыўся выкідыш.
Па словах доктара аддзялення Алены Марозавай, тое, што тэрмін цяжарнасці быў значна больш за 4 месяцы, медыкі вызначылі імгненна.
Алена Марозава: “Калі мы бачым паслед даношанай цяжарнасці, а дзіця няма, узнікае пытанне: дзе дзіця? Значыць, прысутнічае нейкі крымінал. Таму пра здарэнне мы адразу паведамілі ў міліцыю”.
Дапамогу дзяўчыне аказалі, але адначасова паведамілі ў міліцыю, што неабходна яна і нованароджанаму. Толькі трэба яго знайсці. У хаце, адкуль “хуткая” забрала парадзіху, пяцёра міліцыянтаў былі праз 12 хвілінаў. Адразу знайсці немаўля не ўдалося.
“Клапатлівая” маці закруціла яго ў некалькі брудных ануч і схавала за канапай у летняй кухні на падворку. Па словах старшага лейтэнанта Эмы Замжыцкай, дзіцё так замерзла, што нават ўжо голасу не падавала. Яму тэрмінова неабходна была дапамога. І аказваць яе давялося міліцыянеру, атрымліваючы інструкцыі ад дактароў па тэлефоне.
Эма Замжыцкая: “На падлозе мы знайшлі дзіця. Яно было закручанае ў дзве прасціны. Уражанне ад убачнага было жудаснае. Шчыліна паміж сцяной і канапай невялікая — невядома, як яго даставаць, бо не відаць, дзе яго галава, дзе — ногі.
Я дактарам па тэлефоне растлумачыла, як ён выглядае, якой даўжыні ў яго пупавіна. Мне сказалі: “Адмерай столькі сантыметраў, зрабі тое”. Было страшна, каб не нашкодзіць дзіцяці”.
Зараз хлопчык знаходзіцца ў аддзяленні дзіцячай рэанімацыі. Стан яго здароўя загадчыца аддзялення Тамара Яцкоўская вызначае як сярэдняй складанасці.
Тамара Яцкоўская: “Ён жа нарадзіўся 2300 пры даношанай цяжарнасці. Хлопчык не мае паталагічных сімптомаў. Улічваючы тое, што бацькоў у яго няма, ён будзе афармляцца як знайдыш і пераводзіцца ў дзіцячую абласную больніцу. Далейшы лёс яго будзе вызначацца там. Але магу сказаць, што такія дзеці потым пераводзяцца ў Дом дзіцяці”.
Па словах Тамары Яцкоўскай, маці хлопчыка, Каміла Суліковіч, як, дарэчы, і бацька, лёсам дзіцяці не цікавілася. Нягледзячы на тое, што сама знаходзіцца ў суседнім корпусе — у аддзяленні кансерватыўнай гінекалогіі. Не захацела Каміла размаўляць і з карэспандэнтам Еўрапейскага радыё.
Каміла Суліковіч: “Я нічога казаць не буду…”
Начальніка аддзела папярэдняга расследавання Кастрычніцкага РАУС Аляксея Яршова такія паводзіны падследнай не здзіўляюць.
Аляксей Яршоў: “Яна кажа, што ўвогуле не хацела мець дзіця. Распавядае, што адчуўшы набліжэнне родаў, адразу ўзяла з сабой нож, бо ведала, што штосьці неабходна будзе абразаць. Абрэзала пупавіну і кінула дзіця. Дактарам сказала, што быў выкідыш у прыбіральні. Добра, што нашы супрацоўнікі ўважліва ўсё агледзелі і знайшлі яго там”.
Зараз супраць Камілы Суліковіч распачатая крымінальная справа. Яе абвінавачваюць у наўмысным пакіданні ў небяспецы. Згодна з 3-й часткай 159-га артыкула Крымінальнага кодэкса, ёй можа быць прысуджана пакаранне альбо ў выглядзе арышту на тэрмін да 6 месяцаў, альбо пазбаўлення волі да 3 гадоў.
Фота — www.portrait-palace.com