Новы арт ад Юліі Ляшкевіч: чэмпіянат свету па палітвязнях
З'явіўся новы арт ад канцэптуалісткі Юліі Ляшкевіч. Ён прысвечаны чэмпіянату свету па хакеі 2021 года, які мусіў прайсці ў нашай краіне (і ў Латвіі) у траўні-чэрвені. "Чэмпіянат свету па палітвязнях", "Не гуляйцеся з дыктатарам!", — чытаем на плакатах.
Пратэсты супраць правядзення ЧС у Беларусі шырацца ў свеце. Рашэнне Савет Міжнароднай федэрацыі хакея прыме ў канцы студзеня. Ён мусіць улічыць сітуацыю ў нашай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў: затрыманні больш за 30 тысяч чалавек, сотні крымінальных спраў, больш за 170 палітвязняў.
facebook.com/ulia.liashkevich
facebook.com/ulia.liashkevich
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.