Новы эпізод "рэйкавай вайны" — на Полаччыне
Чарговы эпізод "рэйкавай вайны" адбыўся сёння на Полаччыне, паведамляе Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў.
На перагоне Фарынава — Загацце спалілі рэлейную шафу — прыстасаванне для сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання.
Гэта не першы выпадак, калі беларусы знішчаюць абсталяванне на чыгунцы, каб запаволіць падвоз расійскай зброі ва Украіну. Акрамя таго, кіберпартызаны ў лютым зламалі сістэму электроннага продажу квіткоў, на рамонт якой сышло каля двух тыдняў. Адбываюцца і іншыя антываенныя акцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.