Новы закон «Аб рэкламе» падпісаны Лукашэнкам
Паводле звестак «Еўрапейскага радыё для Беларусі», Аляксандр Лукашэнка 23 траўня падпісаў новы закон аб рэкламе. Праўда, прэс-служба кіраўніка дзяржавы пакуль не пацвярджае гэтую інфармацыю. Папярэдні закон аб рэкламе быў прыняты ў Беларусі ў 1994 годзе.
Нагадаем, 20 красавіка Савет рэспублікі аднагалосна ўхваліў у другім чытанні праект закону «Аб рэкламе». У адпаведнасці з ім, рэклама не павінна перавышаць 20% аб’ёма тэле- і радыёвяшчання на працягу сутак. Пры гэтым з 18.00 да 22.00 рэклама не павінна перавышаць 30% аб’ёма вяшчання на працягу кожнай гадзіны.
Устанаўліваецца поўная забарона на вонкавую рэкламу піва, а таксама правядзенне любых рэкламных акцый, накіраваных на стымуляванне яго рэалізацыі. Таксама забараняецца рэклама дзіцячых малочных сумесяў. Гэта робіцца дзеля прапаганды груднога выкормлівання.