Нурмагамедаў: Я выскачыў з клеткі, бо МакГрэгар абражаў майго бацьку

Нурмагамедаў: Я выскачыў з клеткі, бо МакГрэгар абражаў майго бацьку

Хабіб Нурмагамедаў выбачыўся за патасоўку, якая здарылася пасля бою з Конарам МакГрэгарам у Лас-Вегасе. Расійскі баец дагестанскага паходжання перамог свайго саперніка-ірландца, а пасля здарылася бойка, якую разганялі супрацоўнікі службы аховы і нават паліцыя.

Нурмагамедаў тады выскачыў з клеткі і напаў на прадстаўнікоў каманды МакГрэгара, а яго прыхільнікі ўвайшлі ў клетку і пачалі збіваць ірландца.

“Гэта не найлепшы мой бок. Але я таксама чалавек. Не разумею, чаму людзі кажуць пра тое, як я выскачыў з клеткі. Як наконт таго, што ён казаў пра маю рэлігію, маю краіну, майго бацьку?” — заявіў Нурмагамедаў на прэс-канферэнцыі пасля бою.

Перад гэтым паядынкам чэмпіянату UFC сапернікі некалькі тыдняў запар абменьваліся абразамі ў сацыяльных сетках.

Цяпер Нурмагамедаў кажа, што калі ён вернецца дадому, “бацька мне ўрэжа”.

Тым часам расіяніну пакуль не выдалі чэмпіёнскі пояс і не выплацілі ганарар за бой — вядзецца расследаванне інцыдэнту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі