Някляеў прачытае мінчукам прамову, падрыхтаваную на Усебеларускі сход

На ёй кандыдат у прэзідэнты прачытае прамову, што рыхтаваў на гэты сход.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Някляева Юлія Рымашэўская. Мерапрыемства, па яе словах, звязана з тым, што Някляеву адмовілі ў вылучэнні яго кандыдатам на Ўсебеларускі сход. Рымашэўская нагадвае, што за вылучэнне Някляева было сабрана 27 тысяч подпісаў:

Рымашэўская: "Мы вырашылі вечарам у 18:00 6 снежня правесці такую вечарыну забароненых словаў, забароненых песняў, дзе акцэнтам была б прэзентацыя забароненай прамовы Някляева на Ўсебеларускім сходзе, якую ён не змог прачытаць там. Адначасова выступы літаратараў і музыкантаў, якія так ці інакш зведалі цэнзуру і адсутнасць свабоды слова".

Рымашэўская кажа, што праз кепскае надвор’е фармат мерапрыемства можа быць зменены.
Нагадаем, што Усебеларускі сход адбудзецца 6-7 снежня ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі