Някляеў заклікаў усіх кандыдатаў зняцца з прэзідэнцкіх выбараў
Пра гэта ён заявіў на пікеце 9 снежня каля Адміністрацыі прэзідэнта.
На думку палітыка, адначасовае зняццё сваіх кандыдатураў узмоцніць апазіцыю і Плошчу. Някляеў кажа, што нельга дапусціць, каб выбары былі прызнаныя міжнароднымі структурамі. Прызнанне выбараў стане паразай апазіцыі, заявіў Някляеў.
Кандыдат лічыць, што выбары ўжо можна лічыць недэмакратычнымі і ні Расія, ні ЕС іх прызнаваць не павінны. Штаб Някляева падрыхтаваў адпаведны дакумент, які даказвае недэмакратычнасць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, паведамляе nn.by.
Плануецца, што магчымасць зняцця сваіх кандыдатур з выбараў частка кандыдатаў абмяркуе ўжо сёння, 9 снежня.