Няма нават антыбіётыкаў: САЗ назвала шпіталь Аль-Шыфа ў Газе “зонай смерці"
Сектар Газа
Прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя змаглі наведаць шпіталь Аль-Шыфа ў сектары Газа. Убачанае яны назвалі “зонай смерці”, піша BBC. Тут усё яшчэ застаюцца 300 цяжкахворых пацыентаў і шмат лекараў.
Прадстаўнікі групы САЗ змаглі правесці ў шпіталі гадзіну і ацанілі яе стан. Яны сказалі, што бачылі сляды абстрэлаў і брацкую магілу ва ўваходу ў шпіталь. Па іх дадзеных, там пахаваны рэшткі 80 чалавек.
Аль-Шыфа — найбуйнейшы і самы сучасны шпіталь у Газе. У суботу, 18 кастрычніка, сотні людзей пакінулі яго. Адзін з дактароў расказаў, што ў шпіталі няма абязбольных і антыбіётыкаў, а ў некаторых пацыентаў “чарвякі вылазяць з ран”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.