Нямеччына і Францыя на выбарах прэзідэнта ЕС падтрымаюць прэм'ера Бельгіі
Нямеччына і Францыя выступаюць у падтрымку абрання бельгійца Германа ван Ромпея на пасаду прэзідэнта Еўрапейскага Савета ("прэзідэнта ЕС"). Гэтую інфармацыю за некалькі гадзінаў да адкрыцця саміта лідэраў краін ЕС пацвердзілі ў Бруселі дыпламатычныя крыніцы, паведамляе ИТАР-ТАСС. Такім чынам, 62-гадовы хрысціянскі дэмакрат, фламандзец ван Ромпей пацвердзіў свае шанцы лідыруючага кандыдата на пасаду прэзідэнта ЕС. Супраць яго найбольш актыўна выступаюць Вялікабрытанія і Швецыя.
Акрамя ван Ромпея, галоўнымі прэтэндэнтамі называюць кіраўнікоў урадаў Люксембурга і Нідэрландаў Жана-Клода Юнкера і Яна Петэра Балкенэндэ.
Глядзі таксама: Заробак першага "прэзідэнта Еўропы" складзе 24 тысячы еўра ў месяц