Нямецкі журналіст зняў на відэа збітую ва Украіне "цуда-зброю" Пуціна

Знішчальнік МіГ-31К з гіпергукавой балістычнай ракетай “Кінжал” / gettyimages.com
Знішчальнік МіГ-31К з гіпергукавой балістычнай ракетай “Кінжал” / gettyimages.com

Журналіст нямецкага выдання Bild Пол Ронцхаймер зняў на відэа збітую ва Украіне "цуда-зброю" Уладзіміра Пуціна. Раней публікаваліся толькі фотаздымкі абломкаў расійскай гіпергукавой балістычнай ракеты “Кінжал”. Улады Украіны паведамілі, што яе ўдалося ўпершыню збіць, дзякуючы амерыканскаму зенітнаму ракетнаму комплексу Patriot. ЗША гэта пацвердзілі.

Ракета "Кінжал" запускаецца з самалётаў. Пуціна пераконвалі, што збіць яе практычна немагчыма.

Нямецкі журналіст піша, што абломкі ракеты яму паказалі ў Кіеве. Яны ляжалі побач са збітымі іншымі расійскімі ракетамі, дронамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі