Нямецкіх валанцёрак выганяюць з Беларусі

Магілёўская міліцыя 27 сакавіка вярнула пашпарты дзвюм нямецкім валянцёркам. Міліцыянты паведамілі Сюзане Паўль і Зольвай Шорыс, што адміністрацыйная справа на іх спыненая. Аднак беларускі МЗС даслаў на немак ліст у міліцыю. Сюзана Паўль распавяла Радыё "Свабода", што ў лісце напісана, нібы валанцёркі парушалі беларускія законы, але не пазначана якія канкрэтна. І хаця дзяўчаты дапамагаюць інвалідам, ім было загадана бліжэйшым часам пакінуць Беларусь.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, у Магілёў валанцёркі прыехалі 5 месяцаў таму. Непрыемнасці ў іх пачаліся некалькі дзён таму: спярша міліцыянты абвінавацілі дзяўчат у незаконных выступах у школах і ВНУ, а потым - у парушэнні рэгістрацыі.


Глядзі таксама:
Нямецкіх валанцёрак вінавацяць у незаконных сустрэчах са студэнтамі?
У нямецкіх валанцёрак забралі пашпарты, але абвінавачванняў дагэтуль няма
Нямецкім валанцёркам магілёўскія міліцыянты не вярнулі пашпарты
Нямецкіх валанцёрак выгналі з магілёўскай міліцыі, не вярнуўшы пашпарты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі