Нямецкія тэнісісткі выйграюць у беларусак у матчы Кубка федэрацыі

Нямецкія тэнісісткі выйграюць у беларусак у матчы Кубка федэрацыі

Нямецкія тэнісісткі вядуць з лікам 2:1 у матчы Кубка федэрацыі супраць беларусак. Цяпер ідзе другі дзень спаборніцтваў, якія адбываюцца на кортах “Чыжоўка-арэны” ў Мінску. Пасля першага дня лік быў 1:1. Спачатку Арына Сабаленка перамагла Таццяну Марыя — 4:6, 6:1, 6:2, а затым Аляксандра Сасновіч саступіла Антоніі Лотнэр.

Сёння замест Аляксандры Сасновіч, якая скардзілася на кепскае самаадчуванне, на корт выйшла Вера Лапко і не змагла даць рады Таццяне Марыя — 4:6, 7:5, 0:6.

Цяпер зноў гуляе Арына Сабаленка, саперніца якой — Антонія Лотнэр. У выпадку перамогі беларускі, лёс матчу вырашыцца ў парным паядынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі