"О-о-о, Уладзімір Пуцін!": турэцкія заўзятары абразілі украінцаў на матчы УЕФА

Заўзятары Турцыі пачалі выкрыкваць імя Пуціна на матчы / pixabay
Заўзятары Турцыі пачалі выкрыкваць імя Пуціна на матчы / pixabay

Тысячы заўзятараў турэцкага футбольнага клуба "Фенербахчэ" пачалі выкрыкваць словы "Уладзімір Пуцін", калі іх каманда прапусціла гол ад кіеўскага "Дынама", піша ВВС.

Мяркуецца, што так заўзятары адрэагавалі на жэст паўабаронцы Віталя Буяльскага. Ён паказаў рукамі "арла" — сімвал футбольнай каманды "Бешыкташ", галоўнага суперніка "Фенербахчэ".

Амбасадар Украіны ў Турцыі Васіль Бондар напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што нават футбол, "які так любяць у Турцыі, мае свае межы".

Прадстаўнікі клуба заявілі, што дзеянні фанатаў ніякім чынам не стасуюцца з пазіцыяй каманды. У сваёй заяве яны сказалі, што "спорт і палітыка павінны быць падзеленыя".

Арганізатары спаборніцтваў сказалі, што пачалі расследаванне гэтага інцыдэнту.

А матч завяршыўся з лікам 2:1 на карысць Украіны.

Кадры матча

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі