Офіс АБСЕ ў Мінску застаецца яшчэ на год

Мандат Офіса АБСЕ ў Мінску прадоўжаны да 31 снежня 2010 года. Такое рашэнне было прынята 30 снежня на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене. У паведамленні МЗС Беларусі падкрэсліваецца, што аб'ектыўных падстаў для палявой прысутнасці АБСЕ ў нашай краіне няма. "Падтрымка беларускім бокам прынятага сёння ў Вене рашэння з'яўляецца пацвярджэннем праяўлення нашай добрай волі, адкрытасці, настрою на канструктыўную працу ў наступным годзе з казахстанскім старшынствам у АБСЕ, еўрапейскімі структурамі і арганізацыямі. Такім чынам, у 2010 годзе мы працягнем актыўны дыялог і працу з офісам па ключавых кірунках сумеснай дзейнасці", — зазначаецца ў заяве МЗС.

Апрача таго, беларускі бок "прыняў прынцыповае рашэнне аб кандыдатуры новага кіраўніка офіса". Ім будзе прадстаўнік Нямеччыны Бенедыкт Халер, інфармуе БелаПАН.

У той жа час МЗС адзначае, што ў выпадку парушэння "свайго мандата і ажыццяўлення дзейнасці, якая выходзіць за ўзгодненыя параметры, беларускі бок пакідае за сабой права спыніць дзейнасць Офіса АБСЕ ў Мінску".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі