Офіс АГП у Гродна, дзе павінна прайсці прэзентацыя сайта АДС, даглядае АМАП

Нарад АМАПу з 7 чалавек пад кіраўніцтвам маёра Сяргея Вечара даглядае офіс партыі АГП у Гродна, дзе павінна была прайсці прэзентацыя сайта Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік старшыні гродзенскай Партыі БНФ Максім Губарэвіч.

Губарэвіч: Зараз яны знаходзяцца ў памяшканні, знайшлі невялікі наклад газет “Глоток воздуха” і забіраюць іх, каб праверыць адпаведнасць выходных дадзеных.

Разам з тым з Ліды ўжо выехаў аўтобус, на якім едуць удзельнікі прэзентацыі з Мінску. Іх пратрымалі ў Лідскім РУУСе каля 1,5 гадзінаў і адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі