Орда пра праўладны мітынг: Паказаць, хто ў нашай краіне гаспадар!

Міхаіл Орда / БелТА
Міхаіл Орда / БелТА

Падрыхтоўка да праўладнага мітынгу, які павінен прайсці ў Мінску 25 кастрычніка, абмяркоўваецца з пачатку гэтага тыдня. Аднак да гэтага часу чыноўнікі ні разу афіцыйна не выказваліся аб будучым мерапрыемстве. Першым перапыніў маўчанне кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда.

"Мы падалі заяўку на правядзенне мерапрыемства і запрашаем усіх жадаючых, хто хоча выказаць сваю пазіцыю, каму неабыякавы лёс нашай краіны, прыйсці ў нядзелю на мерапрыемства і гэтую пазіцыю выразна і ясна выказаць і яе паказаць. Па вялікім рахунку, паказаць сёння, хто ў нашай краіне гаспадар!" — заявіў Орда, яго словы прыводзіць Тэлеграм-канал "Пул першага".

Мітынг пройдзе днём каля стэлы, пасля чаго запланавана шэсце да плошчы Незалежнасці.

Раней некаторыя супрацоўнікі бюджэтных арганізацый паведамлялі аб тым, што кіраўніцтва прымушае іх да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве. Хтосьці кажа аб прапанаваных адгулах, іншыя сцвярджаюць, што ім гатовыя выплаціць нават прэміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі