Па падазрэнні ў крымінальных злачынствах у Беларусі затрыманыя 12 жыхароў Латвіі

12 жыхароў Латвіі затрыманыя сёлета ў Беларусі / pexels.com
12 жыхароў Латвіі затрыманыя сёлета ў Беларусі / pexels.com

На працягу 2022 года ў Беларусі па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў затрыманыя 12 жыхароў Латвіі. Такую лічбу назвала прэс-сакратар МЗС Латвіі Дыяна Эглітэ, піша rus.delfi.lv.

Латвійскія дыпламаты кажуць, што колькасць затрыманых латвійцаў рэзка павялічылася пасля ўвядзення бязвізу 15 красавіка 2022 года.

Напрыклад, у сакавіку з'явіліся звесткі, што рыжская паліцыя шукае зніклых без вестак Алу Сакаленка і Дыяну Бахмут ( абедзве 1966 года нараджэння). Жанчыны паехалі ў Беларусь 28 сакавіка і не вярнуліся ў Латвію.

Па словах прэс-сакратара МЗС, адна са зніклых жанчын вярнулася ў Латвію, а іншая знаходзіцца ў беларускай турме. Дапамогу ёй аказвае консульства Латвіі ў Віцебску.

МЗС Латвіі заклікае сваіх суграмадзян не наведваць Беларусь нягледзячы на бязвізавы рэжым, які беларускія ўлады працягнулі на 2023 год. Латвійскія дыпламаты абмежаваныя ў аказанні ў консульскай дапамогі ў сувязі з праблемамі з законнасцю ў Беларусі.

Таксама латвійскае ведамства кажа, што беларускія спецслужбы могуць вербаваць замежных грамадзян, выкарыстоўваючы правакацыі і фальшывыя абвінавачанні ў парушэнні беларускіх законаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі