Па "справе малочнікаў" затрыманыя 26 чалавек, 15 арыштаваныя

У Беларусі раскручваецца "справа малочнікаў"

У Беларусі раскручваецца "справа малочнікаў" / pixabay.com

26 чалавек затрыманыя па "справе малочнікаў", 15 арыштаваныя. Пра гэта старшыня КДБ Іван Тэртэль заявіў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 14 лістапада.

Падрабязнасці крымінальнай справы агучыў сам Лукашэнка. Рассследаванне, па яго словах, яшчэ не завершанае, хаця вялося два гады. У распрацоўку ўзятыя восем камерцыйных груп, якія займаліся экспартам беларускай малочнай прадукцыі ў Расію. Па словах Лукашэнкі, пастаўкі вяліся па заніжаным кошце на кантраляваныя прадпрыемствы, каб плаціць меншыя падаткі.

Пра гэта Лукашэнка расказваў на прыкладзе "Бабушкінай крынкі" і яе кіраўніка Генадзя Скітава. Але пры гэтым ён заявіў, што ў справе фігуруе не адна гэтая кампанія — згадваюцца там і іншыя фірмы, і нават чальцы ўрада.

Пра затрыманне кіраўнікоў некалькіх малаказаводаў стала вядома на пачатку лістапада. Выглядае, што "справа малочнікаў" падобная да "цукровай справы", калі дырэктараў усіх чатырох цукровых заводаў абвінавацілі ў карупцыі і махінацыях пры пастаўках прадукцыі ў Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі